Знайсці
21.05.2015 / 16:224РусŁacБел

Каля Нацбібліятэкі праходзіць юбілейная выстава грузаперавозчыкаў ФОТА

У дваццатай выставе, якая працягнецца два дні, бяруць удзел краіны з бліжняга замежжа – асноўныя партнёры і канкурэнты адначасова.

Выстава складаецца з шэрагу канферэнцый і экспазіцыі новай тэхнікі каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку.

 

«Кампаніі грузаперавозак за мінулы год агулам зарабілі $1,1 мільярд даляраў. Мы прыносім валюту ў краіну. І гэтая выстава – выдатнае месца для наладжвання новых кантактаў», - сказаў «Нашай Ніве» намеснік генеральнага дырэктара асацыяцыі БАМАП Генадзь Бальцэвіч і адзначыў, што месца каля Нацыянальнай бібліятэкі вельмі зручнае, бо звонку можна разгарнуць выставу аўтамабіляў, а ўнутры праводзіць канферэнцыі і сустрэчы.

Сярод імпартнай тэхнікі ёсць і прадукцыя айчыннага МАЗа. Па словах таго ж Генадзя Бальцэвіча, доля беларускіх аўтамабіляў у міжнародных перавозках - блізу 10%. 

Арцём Гарбацэвіч, фота Мікіты Недаверкава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера