Знайсці
20.05.2015 / 19:0792РусŁacБел

Цемнаскуры гей у студыі НН — гутарка пра талерантнасць

Сёння а 19-й у студыю НН завітае Стэфан Фурманаў. Яму 21 год, нарадзіўся і жыве ў Мінску. Яго маці — габрэйка, бацька — кеніец. Стэфан не хавае, што ён гей.

Хлопец займаўся ў мадэльнай школе Сашы Варламава. Вучыўся ў каледжы кулінарыі, працаваў у вядомых установах горада. Год пражыў у Кеніі, вывучаючы англійскую мову.

8 сакавіка група невядомых на аўтобусным прыпынку аднаго са спальных раёнаў горада абражала яго і пагражала фізічнай расправай. Праз некалькі дзён тыя ж людзі пабілі хлопца, ён трапіў у шпіталь. Стэфан пісаў заяву ў міліцыю, аднак праз месяц справу закрылі.

Міліцыянер, які прыходзіў у бальніцу да Стэфана, сярод іншага, параіў яму падстрыгчыся, маўляў, «праблем менш будзе».

У сацыяльных сетках хлопец часам атрымлівае такія паведамленні:

Пакідайце свае пытанні да госця перадачы ў каментарах да гэтага артыкула.

Глядзі таксама: «Так было б весялей» і «Расстраляў бы!» — мінчукі пра геяў ВІДЭААПЫТАНКА

Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера