Знайсці
11.11.2016 / 12:55149РусŁacБел

Беларуская сімволіка — анлайн-спрэчка гісторыкаў Трусава і Новіка ў Рэдакцыі «НН»

На мінулым тыдні мы згадвалі гадавіну рэферэндуму 1995 года, паводле вынікаў якога нацыянальная беларуская сімволіка саступіла месца неасавецкай.

Аднак і праз 20 гадоў у грамадстве няма пэўнасці наконт таго, якія сімвалы павінны быць афіцыйнымі.

І сёння ў эфіры «Нашай Нівы» сустрэнуцца два гісторыкі розных поглядаў на айчынную геральдыку.

Адзін з іх: Яўген Новік — гісторык, выкладчык БДУІР, доктар гістарычных навук, аўтар падручнікаў і дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.

Яго апанент — Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, былы старшыня Камісіі па забеспячэнні адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры прэзідыуме Вярхоўнага Савета.

Яўген Новік пра «апаганены» калабарантамі Бела-Чырвона-Белы сцяг, расійскі трыкалор і РОА

Алег Трусаў пра «калабарантаў — Сталіна і Молатава»

Яўген Новік аргументуе нязгоду з азначэннем «Сталін — калабарант»

Яўген Новік праводзіць думку, што «Пагоня» — гэта не беларуская спадчына ў сучасным разуменні

Алег Трусаў абвяргае сцвярджэнні спадара Новіка аб тым, што герб «Пагоня» не меў усебеларускага распаўсюду

Яўген Новік пра першы Усебеларускі з’езд

Спадар Яўген Новік раіць настаўнікам гісторыі лепш вывучаць гісторыю і сцвярджае, што ў некаторых падручніках памылак, як «на небе зорак»

Алег Трусаў даводзіць, што на рэферэндуме 1995 года большасць беларусаў была супраць змены сімвалаў

Спадар Яўген Новік аб тым, чаму нельга ганіць усё савецкае

Алег Трусаў сцвярджае, што сучасны дзяржаўны герб незаконны па шэрагу прычын, сярод якіх — змены ў дызайне пасля рэферэндуму

Яўген Новік пра адпаведнасць сімволікі кіруючым колам: «Калі да ўлады прыйдуць «вашыя», то будзе іншая сімволіка, і гэта правільна. Але ці прыйдуць?»

Яўген Новік прагназуе, калі БЧБ і «Пагоня» стануць дзяржаўнымі сімваламі

Гісторыкі спрачаюцца пра геральдычнае значэнне зялёнага колеру на афіцыйным сцягу

Алег Трусаў пра стварэнне БНР і пра тое, чаму «післудчыкі» збівалі беларусаў за «Пагоню»

Арцём Гарбацэвіч, Аксана Рудовіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера