Знайсці
25.04.2015 / 17:303РусŁacБел

Украіна заменіць пасла ў Беларусі

Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль будзе адкліканы, такое рашэнне ўжо прынята. Пра гэта журналістам паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Мною прынята рашэнне аб яго адклiканнi», — сказаў ён, адзначыўшы, што зараз рыхтуюцца неабходныя дакументы.

Парашэнка падкрэсліў, што «Мінск цяпер іграе вельмі вялікую ролю ў рэалізацыі замежнай абароннай палітыкі і палітыцы бяспекі».

«Я павінен улічваць гэтую ролю, каб забяспечыць пастаянную прысутнасць Украіны ў Мінску», — дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Згодна з законам аб ачышчэнні ўлады, прынятым Вярхоўнай Радай Украіны ў верасні мінулага года, пад люстрацыю трапляе і Міхаіл Ежаль, які да свайго прызначэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі з 2010 па 2012 год быў міністрам абароны Украіны, а з 2008 па 2010 год — галоўным інспектарам Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны.

13 жніўня 2014 стала вядома, што Генеральная пракуратура Украіны прад'явіла падазрэнне былому міністру абароны краіны Міхаілу Ежалю. Ён абвінавачваецца ў нанясенні сваёй дзяржаве шкоды на суму больш за 42 млн грыўняў (больш за 5 млн даляраў на момант меркаванага злачынства).

Абвінавачванні тычацца перыяду працы Ежаля на пасадзе міністра абароны Украіны пры прэзідэнце Віктара Януковіча. Падазрэнне абвешчана ў рамках крымінальнай вытворчасці па фактах падрыву абараназдольнасці арміі.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930