Знайсці
25.04.2015 / 15:421РусŁacБел

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа пра заробкі ў канвертах

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па прадухіленні выплаты ўзнагароджання за працу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў». 

Згодна з праектам указа, калі грамадзянін паведаміць, што атрымлівае зарплату ў канверце, і (або) прадставіць дакументы, якія сведчаць аб прыкметах такога парушэння, то плаціць падаходны падатак з шэрых сум яму ўжо не давядзецца.

Яшчэ адна ўмова падатковай «амністыі» — пісьмовая згода на дачу паказанняў.

Праектам указа прадугледжана, што аб фактах атрымання зарплаты ў канверце можна будзе паведаміць у падатковыя органы, фонд сацыяльнай абароны Мінпрацы і сацабароны і яго тэрытарыяльныя органы, а таксама ў «Белдзяржстрах».

У межах сваёй кампетэнцыі работнікі падатковай сферы, ФСАН, «Белдзяржстраха» будуць прымаць меры для пацвярджэння факта выплаты зарплаты ў канверце. Калі спатрэбяцца дадатковыя праверкі, то, у адпаведнасці з праектам указа, гэтым зоймуцца органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Міністэрства ўнутраных спраў.

Акрамя таго, у дакуменце прапісана адказнасць работадаўцаў, віна якіх будзе даказана.

Прадугледжаны штрафы ад 1 да 100 базавых велічынь (цяпер адна БВ складае Br180 тыс.). За паўторнае парушэнне на працягу года штрафы падвояцца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930