Знайсці
25.04.2015 / 18:561РусŁacБел

Важакі «Ісламскай дзяржавы» прысягнулі новаму «халіфу»

Абу Бакр Аль-Багдадзі быў смяротна паранены ў выніку амерыканскага авіяўдару.

Абу Бакр аль-Багдадзі. Фото AP

Важакі баевікоў экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава» у чацвер прысягнулі новаму «халіфу» пасля пацверджання весткі пра смерць лідара баевікоў вядомага як Абу Бакр Аль-Багдадзі. Пра гэта паведаміла іракскаму інфармагенцтву Waradana крыніца ў горадзе Масул.

«Ён быў паранены некалькі дзён таму падчас амерыканскага авіяўдару, памёр на руках свайго доктара ў сірыйскім горадзе Рака, куды ён быў дастаўлены пасля ранення», — паведаміла крыніца.

Прысяга важакоў новаму «халіфу» адбылася ў вялікай мячэці «Садама» ў горадзе Тальафар недалёка ад Масула.

У сацыяльных сетках і на сайтах іракскіх СМІ пішуць, што новым лідарам ісламістаў ІД, якія дэманструюць беспрэцэдэнтную жорсткасць, стаў Абдурахман Мустафа Аль Шэйхлар, які ўзяў імя Абу Аля Аль-Афры.

Аль-Афры родам з Тальафара, па адукацыі настаўнік фізікі, таксама вывучаў багаслоўе і падпрацоўваў таксістам на невялікім мікрааўтобусе.

Ужо ў 90-х гадах стаў першым у Тальафары прапаведнікам такфірысцкай і джыхадысцкай ідэалогіі, якую прапаведаваў таемна, а часам адкрыта ў вялікай базарнай мячэці ў Тальафары. У 2004 годзе збег з роднага горада ад амерыканскіх акупацыйных ўладаў і далучыўся да Аль-Каіды. Яго называлі старшынёй кансультацыйнага савета Аль-Каіды ў Іраку. Як і яго папярэднік, быў схоплены амерыканцамі, але праз некаторы час выпушчаны на волю.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930