Знайсці
25.04.2015 / 14:141РусŁacБел

У выніку землятрусу ў Непале загінула больш за 1000 чалавек

Землятрус магнітудай 7,9, які адбыўся сёння раніцай, стаў наймацнейшым у Непале за 80 гадоў. Ён прывёў да сур'ёзных разбурэнняў ў Катманду і яго ваколіцах.

У сталіцы Непала ў выніку землятрусу разбураная 62-метровая аглядная вежа Дхарахара. Пад яе абломкамі могуць знаходзіцца дзясяткі людзей.

Дзясяткі дамоў былі разбураныя, сотні — пашкоджаныя, на дарогах утварыліся правалы. Паведамляецца аб праблемах з тэлефоннай сувяззю і электразабеспячэннем.

Ахвярамі землятрусу сталі больш за 1000 чалавек. Дакладная колькасць ахвяр удакладняецца.

У бальніцы Катманду дастаўляюць дзясяткі параненых. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што мноства людзей могуць знаходзіцца пад заваламі. Ужо вядома, што дзясяткі людзей апынуліся пад абломкамі разбуранай старажытнай вежы ў сталіцы краіны.

У краінах, што мяжуюць з Непалам, падземныя штуршкі ад землятрусу прывялі да гібелі 30 чалавек, 20 з іх загінулі ў Індыі.

Па словах відавочцаў, землятрус у Непале ўсё яшчэ працягваецца. За апошнія 3 гадзіны адбылося больш за 10 паўторных штуршкоў.

Паводле БелТА, Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930