Знайсці
25.04.2015 / 07:51РусŁacБел

Кабякоў: Эканоміка айчынных рыбгасаў складаецца не лепшым чынам

Апошнія гады эканоміка айчынных рыбгасаў складаецца не лепшым чынам, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у рыбгасе «Волма» (Мінская вобласць) 24 красавіка.

«Стабільна мінусуецца вытворчасць прадукцыі, найперш прэснаводнай рыбы. Аднак перспектывы, вядома ж, ёсць, бо гэтая прадукцыя неабходная людзям для збалансаванага харчавання», — сказаў Кабякоў, якога цытуе прэс-служба ўрада. 

Рыбгасы могуць працаваць эфектыўна, аднак для гэтага неабходна адрэгуляваць іх эканоміку, лічыць прэм'ер-міністр. «Прынцып адзін: галіна павінна сябе акупляць. Проста сляпое датаванне для таго, каб падтрымаць вытворчасць на нейкі перыяд часу, — гэта не найлепшы варыянт. Як часовая мера — магчыма, але не як галоўная», — адзначыў ён. Паводле меркавання Кабякова, трэба проста адрэгуляваць некаторыя моманты ў эканоміцы. У прыватнасці гаворка ідзе пра пытанні цэнаўтварэння на зыходную сыравіну, цэны крэдытаў. Не павінна застацца без увагі і пытанне дастаўкі рыбнай прадукцыі ад вытворцы да спажыўца. «Прадукцыя павінна даходзіць да спажыўца ў тым выглядзе, у якім яна мае максімальную харчовую каштоўнасць», — падкрэсліў Кабякоў. 

Асобная роля, паводле яго слоў, адводзіцца рэкламе айчыннай рыбы, растлумачальнай працы сярод насельніцтва, бо пакуль грамадзяне аддаюць перавагу марской рыбе, хай невядома колькі разоў замарожанай, замест таго, каб выбраць прадукцыю, вырабленую айчыннымі прадпрыемствамі. 

Падчас рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі на 2011—2015 гады сумарная вытворчасць (рэалізацыя) таварнай рыбы ў 2014 годзе склала 10,5 тыс. тон, што на 18,6% менш да 2013 года. На экспарт летась было пастаўлена 690,2 тоны таварнай рыбы (на 4% больш). 

Асноўнай прычынай зніжэння аб'ёмаў вырошчвання рыбы з'яўляецца недастатковая забяспечанасць кармамі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера