Знайсці
25.04.2015 / 00:502РусŁacБел

Памёр Уладзіслаў Барташэўскі

Гэта быў чалавек-легенда. У вайну ён удзельнічаў у польскім падполлі і Арміі Краёвай, ваяваў у Варшаўскім паўстанні. Выконваў спецыяльную місію падполля па ратаванні жыдоў. Трапіў у Асвенцім. Выжыў.

Пасля вайны ён тройчы сядзеў у турмах камуністычнай Польшчы. За ўдзел у апазіцыі яго двойчы судзілі за «шпіянаж». Выжыў.

Ён памёр у Варшаве ў 93 гады 24 красавіка.

Бог даў яму пабачыць крах Гітлера і крах Саветаў. У 1990 годзе чалавек, які 50 гадоў правёў у падполлі і паўпадполлі, стаў дыпламатам.

Гэта быў чалавек з беспараўнаным пачуццем гумару. «У 68 гадоў я стаў амбасадарам; у 73 — міністрам, у 75 — сенатарам, у 78 — другі раз міністрам. Цяжка было прывыкаць».

У пану Барташэўскім увасобіліся найлепшыя рысы польскага інтэлігента — высакародства, шляхетнасць, адвага, дасціпнасць.

І як міністр, і на пасадзе старшыні Польскага ПЭН-Цэнтра ён быў вялікім сябрам Беларусі.

Вечная памяць і ад беларусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера