Знайсці
24.04.2015 / 20:12РусŁacБел

Пасольства Беларусі ў Грузіі адкрыецца ў 2016 годзе

Пасольства Беларусі адкрыецца ў Грузіі ў 2016 годзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля нефармальнай сустрэчы 24 красавіка з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў Батумі (Аўтаномная Рэспубліка Аджарыя), паведамляе рэсурс Новости-Грузия.

«У нас падыход такі: калі гандлёва-эканамічныя адносіны пераходзяць на высокі ўзровень, мы прымаем рашэнне аб адкрыцці пасольстваў. Гандлёвы абарот паміж Грузіяй і Беларуссю — 200 мільёнаў, мы мяркуем, што павінна быць дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое адкрыецца праз год. Што да палітыкі, у нас тут няма ніякіх праблем», — заявіў Лукашэнка журналістам. 

У сваю чаргу Маргвелашвілі выказаў удзячнасць беларускаму кіраўніку за візіт у Грузію. 

«Хачу падкрэсліць, што ў асобе Аляксандра Лукашэнкі Грузія ўбачыла сапраўднага сябра, які паважае краіну, яе дзяржаўнасць, суверэнітэт і, зыходзячы з гэтага, думае пра максімальнае паглыбленне адносінаў, а таксама пра працу для агульнага мірнага асяроддзя», — заявіў Маргвелашвілі. 

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера