Знайсці
24.04.2015 / 16:2789РусŁacБел

Загінуў беларус Сяргей Сцебіхаў, які ваяваў на ўсходзе Украіны на баку расійскіх баевікоў

У сацыяльных сетках прайшла інфармацыя, што 20 красавіка ў так званай «Наваросіі» загінуў беларус Сяргей Сцебіхаў. Яму было 40 гадоў, ён ураджэнец Асіповічаў. Ён быў у шэрагах «Добраахвотнага камуністычнага атрада», меў пазыўны «Вараг».

Суполка «Добраахвотнага камуністычнага атрада» паведамляе, што Сцебіхаў падарваўся на расцяжцы. «Маленькі аскепак трапіў яму ў шыю, смерць была імгненнай. Пяць дзён таму яму споўнілася 40», — напісана ў паведамленні.

«Ён не быў ні рускім, ні украінцам, але ён быў наскрозь прасякнуты рускім духам, ён беларус», — напісаў Укантакце сепаратыст Аляксей Сучкоў.

На старонцы ўдзельніка камуністычнага атрада Сяргея Сцебіхава Укантакце стаіць статус «За Русь святую!»

У «Добраахвотным камуністычным атрадзе» «Нашай Ніве» пацвердзілі факт смерці беларуса 20 красавіка. Яго яшчэ не пахавалі. «Адпаведныя людзі з брыгады вырашаюць пытанне з транспарціроўкай цела ў РБ», — заявілі там.

Гэта першая пацверджаная інфармацыя пра смерць беларуса ў вайне на ўсходзе Украіны. Паводле некаторых звестак, каля дзясятка беларусаў ваюе там на расійскім баку і некалькі дзясяткаў — на ўкраінскім.

Зміцер Панкавец, СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930