Знайсці
06.03.2015 / 18:434РусŁacБел

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за люты

1. «Anarchy in the UKR». Сяргей Жадан

Раман самага чаканага госця лютага (спадар Жадан быў у Мінску) – пра падарожжы і чарговае страчанае пакаленне. Пераклад з украінскай Алега Жлуткі

2. «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Сяргей Дубавец

Эксперыменты вядомага эсэіста ў мастацкай прозе, адзін з галоўных прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца

3. «Дзясяты паверх». Аляксандр Лукашук

Другі том выбраных твораў журналіста і публіцыста ўтрымлівае ў сабе мастацкія ўспаміны і недакументальную эсэістыку.

4. «Мова». Віктар Марціновіч

Настольны раман, відаць, ужо ці не кожнага беларуса.

5. «Кніжка пра смерць». Пэрніла Стальфэльт

Пра анёлаў, вампіраў, рэінкарнацыю, тэстаменты і пахавальныя рытуалы мінулага для самых маленькіх. Пераклад са шведскай Змітра Коласа.

6. Расійска–беларускі слоўнік Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова

Чарговае перавыданне культавага слоўніка.

7. Ніякай літасці Альгерду Б. Альгерд Бахарэвіч

Зборнік эсэяў, напісаных для «Будзьма беларусамі», у чаканні «Дзяцей Аліндаркі».

8. «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага». Віктар Цемушаў

Збор прац гісторыка і картографа Цемушава пра трансфармацыю ўсходняй мяжы ВКЛ.

9. «Як стаць беларусам». Севярын Квяткоўскі

Сотня пакрокавых інструкцый ад пісьменнікаў, юрыстаў, лекараў і земляробаў.

10. «Маёнтак рыбы». Аляксандар І. Бацкель

Кароткая проза паводле аўтара — пра «містыку, вусціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра жыццё вакол адной асобы».

Спіс уклала Паўліна Вітушчанка, таваразнаўца Кнігарні логвінаЎ.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за студзень 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера