Знайсці
06.03.2015 / 17:399РусŁacБел

МУС: Забароны на здымку адміністрацыйных будынкаў няма, але міліцыя можа вамі пацікавіцца

Унутранае ўказанне Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі наконт здымкі адміністрацыйных будынкаў не прадугледжвае забароны такіх дзеянняў.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч, каментуючы нядаўнія інцыдэнты падчас здымак журналістамі такіх аб'ектаў і зварот у сувязі з гэтым Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). 

Нагадаем, БАЖ папрасіла МУС прадаставіць копію дакумента аб забароне на фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў пасля таго, як супрацоўніка «КП в Беларуси» затрымалі за фатаграфаванне будынка Акадэміі навук.

«Унутранае ўказанне накіравана на павышэнне пільнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у частцы прадухілення магчымых пагроз рознага характару — ад правакацый да тэрарыстычных актаў, — сказаў прадстаўнік МУС. — Пры гэтым гаворка не ідзе пра забарону відэа- ці фотаздымкі адміністрацыйных будынкаў. Яно рэгулюе выключна дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». 

Разам з тым, падкрэсліў Шалькевіч, грамадзяне ці прадстаўнікі СМІ павінны ведаць, што ў супрацоўнікаў міліцыі, якія нясуць службу па ахове будынкаў, ёсць права пацікавіцца, у якіх мэтах праводзіцца здымка. 

«Гэтыя прэвентыўныя меры скіраваны выключна на падтрыманне бяспекі ў краіне, — запэўніў ён. — У выпадку ўзнікнення падазрэння на дачыненне грамадзяніна да правакацыйнай або іншай пагражальнай грамадскай бяспецы дзейнасці супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам, аж да дастаўлення грамадзяніна ў аддзел унутраных спраў і правядзення разбору». 

Шалькевіч звярнуў увагу, што ў адпаведнасці з артыкулам 25 закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» ад 17 ліпеня 2007 года супрацоўнікі міліцыі ў мэтах выканання задач у межах сваёй кампетэнцыі маюць права правяраць у грамадзян пры падазрэнні ва ўчыненні імі злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў дакументы, якія сведчаць іх асобу, а таксама дакументы, неабходныя для праверкі выканання імі правілаў, нагляд і кантроль за выкананнем якіх ускладзены на органы ўнутраных спраў. 

А ў адпаведнасці з пунктам 5 палажэння аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджанага ўказам прэзідэнта № 294 ад 3 чэрвеня 2008 года, уладальнік дакумента, што сведчыць асобу, абавязаны прад'яўляць яго па патрабаванні службовых асоб дзяржаўных органаў, упаўнаважаных на такія дзеянні. 

«Неабходна адзначыць, што ў адпаведнасці з пунктам 3 часткі 2 артыкула 8.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у мэтах устанаўлення асобы можа прымяняцца такая мера, як адміністрацыйнае затрыманне на тэрмін да трох гадзін. Такім чынам, унутрыведамаснае ўказанне знаходзіцца ў межах прававога поля», — заявіў прадстаўнік МУС. 

Пры гэтым, адказваючы на шматлікія запыты аб прадастаўленні розным СМІ арыгінала гэтага дакумента, Шалькевіч сказаў: «Прадастаўленне сродкам масавай інфармацыі ўнутрыведамасных дакументаў, якія вызначаюць працу супрацоўнікаў, абавязковым не з'яўляецца». 

«Неабходнасць такога ўказання выклікана ў першую чаргу тым, што апошнім часам мелі месца факты здымкі грамадзянамі, у тым ліку не нашай краіны, адміністрацыйных будынкаў з мэтай наступнай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады. У асобных выпадках здымка суправаджала адкрыта хуліганскія дзеянні», — заявіў прадстаўнік МУС.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера