Знайсці
06.03.2015 / 13:25РусŁacБел

Робат-дзіця — кіно «Чапі»

Жанр: баявік, драма, фантастыка
Рэжысёр: Ніл Бламкамп
У ролях: Шарлта Коплі, Дэв Патэль, Ёнандзі Фісер, Х'ю Джэкман, Сігурні Уівер, Хасэ Пабла Канцільа, Брэндан Орэ, Джоні Селема.
Мексіка, ЗША, 120 хв.
Адзнака: 8.

Для барацьбы са злачыннасцю кампаніяй «ТэтраВаал» для паліцыі Ёханэсбурга паспяхова распрацаваныя робаты «Скаўты».

Але іх стваральнік Дыан Вілсан ідзе далей: ён вынаходзіць штучны інтэлект, які цалкам імітуе чалавечы, і ўсталёўвае яго ў мадэль робата-паліцэйскага. Чапі яшчэ дзіця, ён здольны развівацца, думаць і адчуваць. Але групоўка гангстараў выкрадае яго з мэтай навучыць злачыннай справе, бо плануе выкарыстоўваць для здзяйснення буйнога крадзяжу.

Ніл Бломкамп, малады рэжысёр родам з ПАР, вядомы схільнасцю да моцнай сацыяльнай фантастыкі («Раён №9» (2009), «Элізіум» (2013).

Новая стужка не стала выключэннем: хоць ў цэнтры сюжэта і знаходзіцца робат, то толькі для таго, каб падрэсліць сацыяльныя праблемы — выхавання, культуры, гуманных адносінаў паміж людзьмі. «Я б хацеў, каб мая дачка паглядзела «Чапі», нягледзячы на тое, што ёй толькі 9 гадоў. Мая жонка не любіць навуковую фантастыку, але яна плакала на прэм'еры фільма. Проста Ніл умее здымаць фільмы пра душу, пра тое, што значыць быць жывым», — адзначыў Х'ю Джэкман, выканаўца адной з галоўных роляў.

Здымкі праходзілі ў Ёханэсбургу. У ролі Чапі зняўся даўні сябра Бамкампа — паўднёваафрыканец Шарлта Коплі, які так ці інакш прысутнічае ва ўсіх фільмах рэжысёра.

Гангстараў, якім адведзеная значная частка экраннага часу і роля ў выхаванні робата Чапі, сыгралі ўдзельнікі паўднёваафрыканскага гурту Die Antwoord Ёландзі і Ніндзя.

Х'ю Джэкман гэтым разам выступіў у нязвыклай для сябе ролі злодзея — былога вайскоўца, апантанага ідэяй стварэння гіганцкага баявога робата.

Настасся Уласава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера