Знайсці
06.03.2015 / 11:191РусŁacБел

Былыя кіраўнікі «Белкамунмаша» падазраюцца ў злоўжываннях

Аператыўныя супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС і ГУУС Мінгарвыканкама падазраюць у незаконнай дзейнасці былых кіраўнікоў ААТ «Кампанія — кіраўнік холдынга «Белкамунмаш». 

Як паведамляе ГУУС, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у супрацоўнікаў службы БЭЗ з'явіліся падставы меркаваць, што ў снежні мінулага года выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара і намеснік генеральнага дырэктара (зараз ужо не працуюць у «Белкамунмашы»), злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, арганізавалі афармленне фіктыўнай адгрузкі тралейбусаў у межах выканання дагавораў, заключаных пры правядзенні працэдуры дзяржаўнай закупкі з прадпрыемствам «Мінсктранс». Пры гэтым фактычна прадукцыя пастаўленая не была. 

Паводле наяўнай інфармацыі, за нібыта паспяховае выкананне плана рэалізацыі шэрагу супрацоўнікаў ААТ былі выплачаныя неабгрунтаваныя прэміі. Урон склаў прыблізна 300 млн. рублёў. 

У дачыненні да падазроных пракуратурай Партызанскага раёна Мінска распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула нанясенне ўрону ў буйным памеры). Гэты артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930