Знайсці
05.03.2015 / 19:0715РусŁacБел

Новы браўзер ад стваральнікаў Opera стаў беларускамоўным

Другая папярэдняя версія Vivaldi атрымала 30 новых перакладаў, сярод якіх і пераклад на беларускую.

Разам з беларускай мовай у браўзер Vivaldi дадаліся яшчэ тры дзясяткі моў. Сярод іх ёсць даволі рэдкія — армянская, галісійская, македонская, ісландская. Новую версію разглядаюць «Камп’ютарныя весці».

Акрамя новых моў, браўзер атрымаў прасунутую панэль закладак, магчымасць адключаць карцінкі ці адлюстроўваць толькі закэшаваныя, эксперыментальную прасунутую навігацыю мышшу, прасунутую навігацыю ў адзін клік па гісторыі як назад, так і наперад (напрыклад, на наступнае фота ў галерэі). Таксама новая версія падтрымлівае новыя платформы — 64-бітную версію Windows і 32-бітны Linux.

Браўзер Vivaldi ствараецца кампаніяй Стэфансана фон Тэчнера — сузаснавальніка Opera, які пакінуў кампанію ў 2011 годзе праз нязгоду з радай дырэктароў. У Vivaldi стваральнікі абяцаюць даць карыстальнікам як мага больш функцый, тым часам як іншыя браўзеры ідуць па шляху спрашчэння інтэрфейсу часам у шкоду функцыяналу.

Спампаваць папярэднюю версію Vivaldi можна бясплатна на сайце аўтараў.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера