Знайсці
05.03.2015 / 18:373РусŁacБел

Веткаўчанін выманіў у чачэнца 17 тысяч даляраў на «айфоны»

Цяпер злачынца ўжо адбывае пакаранне за разбойны напад, да яго дадасца пакаранне за махлярства.

23-гадовы жыхар Веткі прапанаваў жыхару Чачэнскай рэспублікі, Расія, судзеянне ў набыцці партыі смартфонаў, распавядае БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гомельскай вобласці.

У жніўні 2013 года веткаўчанін уступіў у кантакт з ахвярай праз сацсеткі. У перапісцы ён выкарыстоўваў выдуманае імя. Пацярпелы перавёў злачынцу праз сістэму Western Union 17,2 тысячы даляраў за судзеянне ў набыцці партыі смартфонаў iPhone 5 и iPhone 5S. Злачынца прасіў знаёмых атрымаць грашовыя пераводы ў банках Гомеля.

Веткаўчаніну прад’яўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі ў асабліва буйным памеры шляхам падману. Цяпер абвінавачаны ўжо адбывае пакаранне за разбойны напад.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031