Знайсці
05.03.2015 / 17:2330РусŁacБел

Рэйс «МH-17» быў збіты расійскім «Букам» і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам — СМІ Нідэрландаў

Reuters.com

Самалёт рэйса «МН17» быў збіты над Данецкам 17 ліпеня ракетай «Бук», запушчанай з расійскай устаноўкі, і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на крыніцы ў паліцыі Нідэрландаў.

Паведамляецца, што «Бук» быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі. Гэта пацвярджаюць шматлікія фота і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.

Следчыя JIT сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. З-за такога вялізнага аб'ёму матэрыялу давялося значна павялічыць склад аналітычнай групы.

Цяпер эксперты павінны не толькі выявіць кола падазраваных і сабраць доказы супраць іх, але і прадставіць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду. Менавіта над гэтым цяпер і працуе пракурорская група.

Таксама ў пракуратуры Нідэрландаў адзначаюць, што ёсць сур'ёзныя сведчанні таго, што сакрэтныя службы РФ пастаянна спрабуюць узламаць і прабрацца ў камп'ютарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры.

Смартфоны і ноўтбукі, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне, і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, прыйшлося знішчыць. Прычына — інфікаванасць шпіёнскай праграмай.

У некаторых выпадках прыйшлося выдаліць з сеткі акаўнты паліцэйскіх служачых, бо яны падвергліся нападу і маглі быць інфікаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930