Знайсці
02.02.2015 / 07:102РусŁacБел

Сёння Грамніцы — палова зіміцы, у Амерыцы — Дзень сурка

2 лютага каталікі адзначаюць Грамніцы (15 лютага іх святкуюць праваслаўныя). Царкоўная назва «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» — «Стрэчанне».

На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі, і яны аберагалі хаты ад перуна.

Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка, ці 6 мая] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй), «Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

У ЗША і Канадзе сёння — Дзень сурка.

Лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок Філ са штата Пенсільванія вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю, інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера