Знайсці
01.02.2015 / 11:3444РусŁacБел

Пуцін рэзка знізіў цэны на гарэлку

Цана бутэлькі апусцілася з 6 даляраў год таму да 3 даляраў цяпер.

У нядзелю уступае ў сілу загад Расалкагольрэгулявання аб зніжэнні мінімальнай рознічнай цаны на гарэлку з 220 да 185 рублёў за бутэльку. Пры гэтым расійскі рубель працягвае абясцэньвацца, а цэны на іншыя тавары і прадукты растуць разам з дэвальвацыяй.

Дакумент устанаўлівае, што адпускная цана вытворцы павінна быць не меншай за 166 рублёў за 0,5 літра гарэлкі крэпасцю 40 градусаў, цана ў аптовым звяне — не менш за 175 рублёў, у розніцы — не менш за 185 рублёў, паведамляе агенцтва ТАСС.

Акрамя таго, згодна з загадам, застаюцца на ўзроўні 2014 года мінімальныя рознічныя цэны на брэндзі ў памеры 293 рублёў за 0,5 літра, на каньяк — 322 рубля за 0,5 літра.

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Віктар Звагельскі патлумачыў, што зніжэнне мінімальнай цаны на гарэлку «адбываецца ў мэтах барацьбы з кантрафактам».

Зніжэнне мінімальнай рознічнай цаны на гарэлку адбываецца ўпершыню з моманту ўкаранення гэтага інструмента кантролю на алкагольным рынку ў 2010 годзе.

Апытанка

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера