Знайсці
01.02.2015 / 01:4816РусŁacБел

Правая рука Каламойскага заклікаў Кіеў саступаць і дамаўляцца

Інакш канфлікт ва Украіне можа пайсці па югаслаўскім сцэнары, кажа Генадзь Корбан.

«Яшчэ года не прайшло, а мы ўжо стаміліся ад гэтай вайны, — заявіў намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі Генадзь Корбан у інтэрв'ю Грамадскаму тэлебачанню. — А яшчэ — некалькі гадоў, сапраўды, крывавых пару гадоў… Ёсць два выхады: першы — ваеннае вырашэнне пытання, другі — дамаўляцца. Каб дамаўляцца, трэба ўмець паглыбіцца ў дэталі і рэалізаваць іх у жыцці», — адзначыў Корбан, правая рука мільярдэра Каламойскага, што ўзначальвае Днепрапятроўскую абладміністрацыю ад моманту пачатку расійскай агрэсіі.

«Цяпер, калі выкарыстоўваць шахматную тэрміналогію, сітуацыя цугцвангу — кожны наступны зроблены крок заведама невыгадны», — дадаў Корбан.

«Мясцовыя палітыкі павінны зразумець — калі ў іх не выйшаў бліц-крыг, трэба зняць карону і дамаўляцца, як гэта робяць і ў бізнэсе. Не ведаю, з кім, магчыма і з Захарчанкам [лідар «ДНР» Аляксандр Захарчанка)», — адзначыў Корбан.

Каламойскі і Корбан выступаюць спонсарамі шэрагу добраахвотніцкіх батальёнаў, што ваююць у Данбасе на перадавой. Украінскія ўлады моцна цэняць таксама той факт, што Каламойскаму ўдалося ўтрымаць стабільнасць у Днепрапятроўску, што ператварыўся ў бастыён у тыле Данбаса.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930