Знайсці
01.02.2015 / 01:274РусŁacБел

Крывавыя баі працягваюцца ў Вуглягорску і Дэбальцаве

За апошнія суткі загінула 15 украінскіх байцоў, дзясяткі параненых.

Расійскія сілы працягваюць спробы захапіць важны чыгуначны вузел Дэбальцава. Дэбальцаўскі выступ клінам уваходзіць у тэрыторыю, якую кантралюе ДНР. Каб адбіць гэты горад, расійцы сканцэнтравалі абапал выступу шмат танкаў, бранятэхнікі і артылерыі. Мяркуючы па інфармацыі з раёна баёў, нападаючы бок не лічыцца са стратамі.

Толькі на гэтым відэа, знятым сепаратыстамі, — тры расійскія танкі, падбітыя на адным лапіку.

Інфармацыя 31 студзеня прыходзіла супярэчлівая. Мяркуючы па ўсім, у Вуглягорску працягваліся вулічныя баі. Абодва бакі атакавалі і контратакавалі. Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведаміў пра дэблакаванне 70 украінскіх вайскоўцаў у Вуглягорску.

Расійцы інтэнсіўна абстрэльвалі Дэбальцава. Медык гавораць аб прынамсі 12 забітых з ліку мірных жыхароў.

Мірныя перамовы ў Мінску 31 студзеня не далі ніякага выніку. Расійскія сілы патрабуюць фактычнай капітуляцыі ўкраінскай арміі — аднабаковага прыпынення агню.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930