Знайсці
30.01.2015 / 22:554РусŁacБел

У снежні сальда гандлю таварамі спікіравала да рэкордных мінус $1,37 мільярда

Паводле звестак Белстата, сальда замежнага гандлю таварамі за 2014 год склала мінус $4,4 мільярда.

Гэта лепш, чым пазалетась, калі лічба перавысіла мінус $5,8 мільярда.

Але сітуацыя апошняга месяца трывожная — у снежні 2014 сальда склала ажно мінус $1,37 мільярда. У параўнанні з мінулымі месяцамі сальда пагоршылася ў чатыры разы.

У снежні экспарт беларускіх тавараў склаў $2,5 мільярда, тады як імпарт — $3,9 мільярда.

Горшай сітуацыя была толькі ў лістападзе 2010-га, калі ўлада нарошчвала заробкі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Тады месячнае сальда дасягала мінус $1,45 мільярда.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031