Знайсці
30.01.2015 / 20:4814РусŁacБел

Жыхар Чарапаўца сыграў ролю ўкраінскага прызыўніка на расійскім ТБ

18-гадовы жыхар Чарапаўца Мікіта Берлізаў у эфіры прапагандысцкага канала «Lifenews» сыграў ролю ўкраінскага прызыўніка, які нібыта не хоча ваяваць у Данбасе супраць сепаратыстаў.

Ні ён, ні тэлевядучы, відаць, не ведалі, што прызыў у войска ва Украіне па новым заканадаўстве пачынаецца з 20 гадоў.

«Улетку Мікіту прыйшла позва аб прызыве ў войска. На сямейным савеце вырашылі, што аб службе ў арміі на Украіне не можа быць і гаворкі. Цяпер малады чалавек пачаў новае жыццё ў Расіі ў статусе часовага перасяленца», — паведамляецца на сайце.

Пры гэтым у сацыяльнай сетцы ёсць старонка Мікіты Берлізава, на якой паказана, што ён з'яўляецца жыхаром горада Чарапавец Валагодскай вобласці.

sirgis.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера