Знайсці
30.01.2015 / 18:51РусŁacБел

51-гадовая жанчына атрымала 13 гадоў за незаконны абарот наркотыкаў

Прыгаварам суда Бабруйскага раёна і Бабруйска ад 25 лістапада 2014 года з улікам змяненняў, унесеных судовай калегіяй па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда 29 студзеня 2015 года 51-гадовая барысаўчанка, прадстаўніца цыганскай дыяспары, якая не мае грамадзянства, асуджана па ч. 3 арт. 328 КК да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2014 года асуджаная была затрыманая на тэрыторыі Бабруйскага раёна пры перавозцы буйной партыі (38,14 г) асабліва небяспечнага наркатычнага сродку «карфентаніл», якое па сваіх уласцівасцях уздзеяння на арганізм чалавека ў 1.000 разоў мацнейшае за гераін і ў 10 000 разоў — за марфін. Для наркатычнага ап'янення чалавеку дастаткова 1 мікраграма згаданага рэчыва.

Жанчына раней неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за збыт наркатычных сродкаў і адбывала працяглыя тэрміны зняволення. Злачынства яна ўчыніла менш чым праз год пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы асабліва небяспечнага наркатычнага сродку ў буйным памеры і прызначыў максімальна суровае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй ч. 3 арт. 328 КК.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930