Знайсці
31.01.2015 / 10:0019РусŁacБел

У метро новыя правілы карыстання прапісалі па-расейску. А чаму?

У Беларусі былі прынятыя новыя правілы карыстання метрапалітэнам, у сувязі з чым кіраўніцтва метрапалітэна апублікавала новыя правілы, традыцыйна размешчаныя ў адпаведным блоку, што друкуецца пад мапамі метрапалітэна ў вагонах метро.

Але новыя правілы былі апублікаваныя не на беларускай (як гэта было раней), а на расейскай мове.

Раней мінскі метрапалітэн ужо спрабаваў замяніць беларускую мову расейскай. Так, абвесткі пра чарговую станцыю ў метрапалітэне кароткі час аб’яўляліся па-расейску, але праз звароты грамадзянаў былі неўзабаве замененыя. Пазней метрапалітэн рабіў спробу русіфікаваць абвесткі аб правілах карыстання, але праз звароты грамадзян абвесткі былі пераагучаныя.

Упэўнены, што дастатковая колькасць зваротаў падштурхне кіраўніцтва да вяртання беларускай мовы ў правілы, што мае сэнс як гледзячы на размешчаную над правіламі беларускамоўную мапу метрапалітэна, так і ранейшую рэдакцыю правілаў, што публікавалася па-беларуску.

Прапанаваць перакласці правілы карыстання метрапалітэнам на беларускую мову можна, даслаўшы ліст па адрасе 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 6, дырэктару КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціславу Станіслававічу Юрэню.

Апроч таго, просьбу можна даслаць праз форму электронных зваротаў на афіцыйным сайце, а таксама на электронную скрыню ([email protected])

Яе можна выказаць і ў вуснай форме, патэлефанаваўшы па тэлефоне на гарачую лінію 8 (017) 219-50-09.

Даслаў чытач Максім Ляшко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930