Знайсці
30.01.2015 / 14:4625РусŁacБел

Анархісты правялі ў Мінску серыю дзёрзкіх акцый салідарнасці

Па інфармацыі сайта «Анархічны Чорны Крыж — Беларусь», 29 студзеня ў Мінску прайшлі тры акцыі салідарнасці з арыштаванымі анархістамі. Такім чынам актывісты вырашылі паказаць, што за акцыю салідарнасці 16 студзеня на суткі адправілі не тых людзей.

Адна з акцый прайшла каля дома, дзе жыве суддзя, які судзіў анархістаў. На пад’ездах і машынах у двары актывісты пакінулі ўлёткі пра гэтую справу і ролю ў ёй суддзі.

Яны таксама расклеілі па горадзе ўлёткі «Маё першае слова на роднай мове — арышт», «Маё першае слова на роднай мове — кайданкі»,«Маё першае слова на роднай мове — допыт», «Маё першае слова на роднай мове — аўтазак». Маўляў, гэта словы, з якімі найчасцей сутыкаецца моладзь. І правялі фотасесію на фоне Ленінскага РУУС Мінска.

«Падобны фармат акцый — наш адказ усёй гэтай клаўнадзе з затрыманнямі дзеля затрыманняў, калі міліцыі не важна, хто на самой справе ўдзельнічаў у акцыях. Галоўная мэта — напалохаць і заняць ложак у ЦІП», — гаворыцца ў заяве актывістаў. Гэтыя акцыі яны назвалі апошнімі. «Замест таго, каб гуляць у кошкі-мышкі з міліцыяй, мы вернемся да сваіх пастаянных праектаў і ініцыятыў, паколькі гэта з’яўляецца неад’емнай часткай супраціву».

У суботу, 10 студзеня, падчас панк-вечарыны ў мінскім клубе «Піраты» ўварваліся байцы спецпадраздзялення. Усіх прысутных знялі на камеру, перапісалі іх дадзеныя і прымусілі разысціся. Тры чалавекі былі затрыманыя за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. 16 студзеня прайшла акцыя падтрымкі арыштаваных, пасля якой затрымалі яшчэ дваіх актывістаў.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера