Знайсці
30.01.2015 / 14:4246РусŁacБел

«Валіце ў сваю Хахляндыю» і «Калі вы ўжо здохнеце» — музыканты Марыінскага аркестра акрэслілі пазіцыю па Украіне

фота з фэйсбука Рустэма Адагамава

У аўторак, 27 студзеня, у Нью-Ёрку 31-гадовы піяніст Павел Гінтаў — ураджэнец Кіева і выпускнік маскоўскай Кансерваторыі, уступіў у гутарку з музыкантамі Марыінскага аркестра, што выходзілі пасля канцэрта ў Карнегі-холе.

Па сведчанні Гінтава, палеміка датычылася не асаблівасцей твораў Пракоф'ева і Шастаковіча, якія гучалі ў той вечар, і суправаджалася не зусім музычнай тэрміналогіяй.

Гінтаў, які цяпер сканчае дактарантуру ў Манхэтанскай школе музыкі, прыйшоў да Карнегі-хола, каб выказаць пратэст супраць гастроляў дырыжора аркестра Валерыя Гергіева — аднаго з тых, хто ў мінулым годзе падпісаў ліст дзеячаў расійскай культуры ў падтрымку пазіцыі Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны.

З вуснаў расійскіх музыкаў у адказ на яго пасыпаліся абразы.

Сам піяніст апісаў тое, што адбылося так: «Сёння адбылося нешта выключна агіднае. А менавіта — давялося паразмаўляць з музыкантамі Марыінскага аркестра.

Адна мілавідная дзяўчына са скрыпкай, праходзячы міма мяне, паглядзела мне ў вочы, міла ўсміхнулася і сказала: «Калі вы ўсе ўжо здохнеце, !»

Іншыя казалі дзяжурнае «Ідзіце працаваць!», «Валіце ў хахляндыю!», а адзін крыкнуў: «Хутка і Аляска будзе наша!»

Адзін аркестрант вырашыў спрачацца, мы сказалі яму, што пратэстуем не супраць аркестра, а толькі супраць Гергіева, але яго таварыш адцягнуў яго са словамі: «чаго ты з імі размаўляеш? Яны ж ».

Яшчэ адна група музыкантаў з інструментамі гучна нас абмяркоўвала і смяялася.

Я сказаў ім: «Вы смяецеся? А вы ведаеце, колькі ўжо людзей загінула?».

Адзін з іх адказаў са смехам: «А ў Афрыцы наогул кожны дзень тысячы людзей паміраюць, і чо?»

Гэта музыканты. Гэта маладыя людзі, якія скончылі або яшчэ вучацца кансерваторыі. Гэта тыя, хто сёння іграў на сцэне Карнэгі-хола. Гэта змрок, жах і вар'яцтва».

svoboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031