Знайсці
09.01.2015 / 11:06РусŁacБел

Памёр ад раку былы прэм'ер Польшчы Юзаф Алексы

Bartosz Krupa /East News

Былы прэм'ер-міністр Юзаф Алексы памёр сёння ў Варшаве. 10 гадоў ён змагаўся супраць раку. Яму было 68 гадоў.

Алексы ў адным з сваіх апошніх інтэрв'ю зняў здагадкі пра яго здароўе. Ён прызнаўся ў інтэрв'ю газеце «Rzeczpospolita», што дзевяць гадоў ваюе з ракам.

«Я ў парадку, акрамя таго, што я вельмі слабы. Нават калі я пачуваюся цалкам добра», — сказаў тады былы прэм'ер-міністр. Патлумачыў, што ён пакутуе ад раку прастаты з метастазамі ў хрыбетнік.

Юзаф Алексы нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Новы Сонч. Скончыў факультэт знешняга гандлю Школы планавання і статыстыкі ў Варшаве. Ён быў доктарам эканамічных навук.

З 1969 года належаў да Польскай аб'яднанай рабочай партыі. У 1990 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Сацыял-дэмакратычнай партыі.

У 1993-1995 — маршалак Сейма Польшчы, з сакавіка 1995 да лютага 1996 гг. — прэм'ер-міністрам.

radiozet.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера