Знайсці
19.12.2014 / 20:355РусŁacБел

Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб бюджэце на 2015 год. Сенатары задаволеныя ФОТЫ

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 19 снежня ўхваліў праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год». Ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 17 снежня. 

Прадстаўляў парламентарыям законапраект міністр фінансаў Уладзімір Амарын, паведамляе БелаПАН.

Бюджэтныя расходы зацверджаныя ў аб'ёме 141 трлн. рублёў зыходзячы з прагназаванага аб'ёму даходаў у суме 156,7 трлн. рублёў. Прафіцыт бюджэту складзе 15,7 трлн. рублёў. 

Асноўнымі крыніцамі папаўнення бюджэту будуць падатковыя даходы.

Папраўкамі ў Падатковы кодэкс прадугледжаны павелічэнне ставак акцызаў на ўсе падакцызныя тавары, акрамя піва і аўтамабільнага паліва, павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак для банкаў і страхавых арганізацый з 18% да 25% і рост стаўкі падаходнага падатку з 12% да 13%.

Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца на ўзроўні 252,9 трлн. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання 2014 года на 18,7%. 

Расходы кансалідаванага бюджэту сфарміраваныя ў суме 237,9 трлн. рублёў, у тым ліку прадугледжаныя сродкі на штомесячныя выплаты сем'ям, якія выхоўваюць двух і больш дзяцей, у памеры 1,6 трлн. рублёў. 

Запланаваныя сродкі ў 3 млрд. долараў ЗША на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў.

Паводле БелаПАН. Фота БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930