Знайсці
19.12.2014 / 14:586РусŁacБел

Удзень сайты Tut.by і Onliner.by нейкі час былі недаступныя, «Хартыя» і «Партызан» заблакаваныя

Удзень 19 снежня ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам да папулярных інтэрнэт-рэсурсаў.

Мяркуючы па ўсім, праблемы Tut.by і Onliner.by выкліканыя цікаўнасцю карыстальнікаў ці праблемамі ў дата-цэнтры.

«Мы прылеглі крыху… Хутка запрацуем, не панікуйце!», — твіціць Tut.by.

«На жаль, мы можам паказваць вам зараз толькі галоўную старонку, і тое праз раз», — піша ў сваім твітары Onliner.by.

Праблемы іншага характару ў сайта Charter97.org.

«Белтэлекам заблакаваў сайт Хартыі», – такая навіна з’явілася на сайце. Але з Беларусі яе можна пабачыць толькі з дапамогай ананімайзера (напрыклад, cameleo.ru).

Сігналы даходзяць да Tut.by і Onliner.by, але сігналы да «Хартыі» спыняюцца на сетцы «Белтэлекама» Belpak.

Падобна на тое, што заблакаваны і сайт belaruspartisan.org. «Беларускі партызан» недасяжны з Беларусі наўпрост (сігнал абрываецца там жа), але дасяжны праз ананімайзеры.

* * *

Сайт «Нашай Нівы» NN.BY працуе з вялікімі перагрузкамі ў сувязі з рэзкім ростам наведванняў. Мы былі вымушаныя адключыць усе рэкламныя банеры, каб Вы маглі лягчэй адкрываць сайт. 

Не выключана, што сайту на нейкі час прыйдзецца перайсці ў рэжым ПДА-версіі. 

У выпадку поўнага спынення доступу да НН сачыце за стужкай навін NN.BY Укантакце, Фэйсбуку і Твітары: https://vk.com/nasa_niva, facebook.com/Наша Ніва, https://twitter.com/nasa_niva.

Калі ласка, вынесіце гэтыя старонкі сабе ў закладкі.

У выпадку форс-мажорнага развіцця сітуацыі аб далейшых кроках будзе паведамляцца праз стужкі навін НН Укантакце, ФБ і Твітары, а таксама на прыватных старонках рэдактараў НН.

* * *

Каб праверыць, ці толькі ў вас, ці па ўсім свеце не працуе сайт, можна скарыстацца простым сервісам downforeveryoneorjustme.com. Калі на запыт ён адкажа «It's just you. *** is up», верагодна, што праблемы з вашага боку, боку правайдэра альбо боку «Белтэлекам».

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031