Знайсці
19.12.2014 / 09:571РусŁacБел

Домрачава і Кушнір — найлепшыя спартсмены Беларусі 2014 года

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, біятланістка Дар'я Домрачава і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір прызнаныя найлепшымі спартсменамі Беларусі 2014 года паводле апытання газеты «Спортивная панорама». Апытанне праводзілася 56 раз сярод спартыўных журналістаў, што працуюць у друкаваных і электронных краіны.

Удзел у апытанні ўзялі 106 чалавек. Бясспрэчнае першае месца заняла Дар'я Домрачава з 1052 баламі. Са 106 журналістаў на першае месца яе паставіў 101 чалавек.

Другое месца ў таксама алімпійскай чэмпіёнкі Сочы-2014, фрыстайлісткі Алы Цупер (871 бал, тры першыя месцы сярод журналістаў, 45 — другіх, 50 — трэціх). Трэцяе месца (і мужчынскае першае) заняў Антон Кушнір з 847 баламі (у яго два першыя, 48 другіх, 40 трэціх месцаў).

У дзясятку таксама ўвайшлі: Надзея Скардзіна (біятлон, 653 балы), Андрэй Краўчанка (лёгкая атлетыка, 420), Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка, 286), Марына Арзамасава (лёгкая атлетыка, 245), Сяргей Рутэнка (гандбол, 232), Яўген Цуркін (плаванне, 102), Алена Амялюсік (веласпорт, 101).

Усяго журналісты называлі імёны 78 спартсменаў.

найлепшай камандай у гульнявых відах спорт названа мужчынская зборная па гандболе (за яе прагаласавалі 49 чалавек), па негульнявых — зборная па мастацкай гімнастыцы (42), найлепшым трэнерам — трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека (60).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930