Знайсці
17.12.2014 / 22:022РусŁacБел

Peugeot-Citroёn беларускай зборкі могуць дапамагчы расійскаму аўтамабільнаму рынку

Cайт «Рускі аўтамабіль» паведамляе, што прадстаўніцтва кампаніі PSA ў Расіі разглядае ў цяперашні час магчымасць паставак на рынак РФ аўтамабіляў марак Peugeot і Citroen з Беларусі і Казахстана.

Генеральны дырэктар завода «ПСМА Рус» Жан-Крыстоф Маршаль яшчэ ў кастрычніку бягучага года распавёў, што на дадзены момант прадпрыемства трывае досыць сур'ёзныя страты з прычыны падзення расійскага рубля.

У 2015 годзе запасы раней увезеных аўтамабіляў скончацца, а новыя машыны з Еўропы стануць прыкметна даражэй. Падтрымаць попыт дапамогуць «лакалізаваныя» седаны Citroen C4 і Peugeot 408 — кошты на іх не настолькі моцна залежаць ад курсу еўра. Пры гэтым частка мадэляў, імпартуемых з краін Еўрапейскага саюза, могуць замяніць на аўтамабілі, якія выпускаюцца ў Беларусі і Казахстане.

Як вядома, на заводзе «Юнісан» у Беларусі ідзе ў цяперашні час падрыхтоўка да арганізацыі зборкі некалькіх мадэляў марак Peugeot і Citroen. І нават пры мінімальным узроўні лакалізацыі беларускія аўтамабілі могуць апынуцца танней, чым машыны еўрапейскай зборкі, паколькі гаворка ідзе ў дадзеным выпадку пра адсутнасць пошлін паміж дзяржавамі Мытнага саюза.

Аўтамабілі з Казахстана ў Расію на сённяшні дзень не пастаўляюць, а вось «беларускія» машыны купіць можна. У прыватнасці, Geely Emgrand X7 для расійскага аўтамабільнага рынку выпускаюць на заводзе «БелДжы» у Мінскай вобласці, а ўжо ў 2015 годзе ў Расіі будуць увозіць «Опелі Корсы», сабраныя на «Юнісоне».

Фарыд Беррашэд

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930