Знайсці
12.12.2014 / 16:5710РусŁacБел

«Земляпорна»: 12 найлепшых здымкаў нашай планеты 

На папулярным калектыўным блогу Reddit ёсць падраздзел EarthPorn, дзе карыстальнікі публікуюць у высокай якасці здымкі Зямлі, што іх узбуджаюць (у пераносным сэнсе, хаця хто знае…).

Сёння ў карыстальніка rabid з’явілася ідэя: а чаму б не ўзяць найлепшыя здымкі раздзелу за год і не зрабіць з іх каляндар?

Ідэю падтрымаў карыстальнік liamsdomain, які сабраў 12 самых папулярных здымкаў, што траплялі ў раздзел. Праўда, выключыў адзін у партрэтнай арыентацыі – для календара трэба ландшафтная.

Топ здымкаў EarthPorn у 2014 годзе

Сабака, які ішоў за падарожнікамі ў Гімалаях

Гара Фудзіяма, від з МКС

Вывяржэнне вулкана на Гаваях

Ноч у лютым, Лафатэнскія астравы, Нарвегія

Гара Чагары, таксама вядомая як К2, адкідае цень на Кітай

Каньён Ф'ядраўргльуфюр, Ісландыя

Лес каля горада Бордман, Арэгон, ЗША

Бедуіны перасякаюць Вадзі Рам, таксама вядомую як Лунная даліна, Іарданія

Нацыянальны парк Кенаі Ф’ёрдс, Канада

У ста метрах ад дому на востраве Хамнёй, Нарвегія

Невялічкае возера ля Мэдысана, Штат Вісконсін, ЗША

Млечны шлях. Від з вадаспаду Палус, Вашынгтон, ЗША

Бонус: трошкі Беларусі

У раздзеле EarthPorn час ад часу з’яўляюцца і фоты з Беларусі. Самае папулярнае – усход сонца на рацэ Вуса.

За ім па папулярнасці панарама возера Струста.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера