Знайсці
24.11.2014 / 18:39РусŁacБел

Заснавальнік «Арт-сядзібы» Стас Бабайцаў адпушчаны, справу накіравалі на дапрацоўку

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) у дачыненні да актывіста грамадскага агенцтва «Арт-сядзіба» Станіслава Бабайцава, затрыманага ў ноч з 23 на 24 лістапада ў Мінску, адпраўлены на дапрацоўку.

Пра гэта паведаміў каардынатар «Арт-сядзібы» Мікіта Броўка.

«Стаса завялі ў залу суда, а нас не пусцілі, міліцыя зачыніла дзверы, — сказаў Броўка. —

На судзе высветлілася, што пратакол у дачыненні да яго быў складзены няправільна. У дакуменце было напісана, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення, хаця міліцыянеры нават не вазілі яго на агляд. У выніку справу накіравалі на дапрацоўку».

Станіслаў Бабайцаў адпушчаны на волю.

Паводле слоў Броўкі, апрача Бабайцава і яго сябра міліцыянеры затрымалі прыкладна восем чалавек, якія незнаёмыя «Арт-сядзібе». «Усе яны сёння былі прыгавораныя да штрафаў», — сказаў каардынатар агенцтва, дадаўшы, што суды праходзілі аналагічна — вельмі хутка і без сведак.

Нагадаем, Бабайцаў з сябрам былі затрыманыя ў ноч з 23 на 24 лістапада ў Мінску непадалёк ад станцыі метро «Кастрычніцкая». «Супрацоўнікі міліцыі вырашылі праверыць у іх дакументы, а маладыя людзі ў сваю чаргу пацікавіліся службовымі пасведчаннямі міліцыянераў. Супрацоўнікі міліцыі гэтую просьбу расцанілі па-свойму — Бабайцава з сябрам павезлі ў Цэнтральнае РУУС сталіцы, дзе былі складзеныя пратаколы аб дробным хуліганстве. Актывіст «Арт-сядзібы» дакумент падпісваць адмовіўся.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930