Знайсці
24.11.2014 / 17:329РусŁacБел

Пяць тысяч манет з Астрожскім у снежні з'явяцца ў продажы

Сёння прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі паведаміла, што манеты серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» з выявай Канстанціна Астрожскага былі адбітыя на манетным двары Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан.

Паведамленні пра выраб манеты з'явіліся яшчэ на мінулым тыдні, але тады ў прэс-службе Нацбанка патлумачылі, што яе выхад запланаваны на 24 лістапада. І тое ў выпадку, калі дызайн манеты пройдзе ўсе ўзгадненні і не здарыцца іншых накладак.

Усяго было адбіта пяць тысяч манет.

Дзве тысячы з іх — са срэбра (сплаў 925) наміналам 20 рублёў. Астатнія зроблены з медна-нікелевага сплаву. Яны маюць меншыя дыяметр і намінал — 1 рубель.

Выява манеты пакуль не з'явіліся на сайце Нацбанка. Аднак з апісання вынікае, што

на аверсе манеты змешчаны дзяржаўны герб Беларусі, намінал манеты, а таксама выявы пергамента з пячаткай і булавы — сімвала гетманскай улады. Рэверс аздоблены партрэтам Канстанціна Астрожскага і фамільным гербам.

У прэс-рэлізе на сайце гаворыцца, што манета мусіць паступіць у продаж у другой дэкадзе снежня. Цана не называецца. Але, мяркуючы па цэнах на памятныя манеты з серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» такой самай вагі і наміналу, срэбраная манета з Астрожскім будзе каштаваць каля 325 тысяч, а медна-нікелевая манета — да 10 тысяч рублёў.

Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930