Знайсці
24.11.2014 / 16:531РусŁacБел

Андрэй Гайдукоў зноў затрыманы за раздачу ўлётак

За раздачу ўлётак аб палітвязнях 24 лістапада ў Полацку затрыманы актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў. Улёткі, якія яшчэ заставаліся ў былога палітвязня на момант затрымання, канфіскаваныя.

Актывіста абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага пікета. Перад гэтым быў затрыманы малады чалавек, які фатаграфаваў, як Гайдукоў раздаваў улёткі.

Гэта другое за апошнія некалькі дзён затрыманне Гайдукова. У мінулую пятніцу, 21 лістапада, яго затрымлівалі за раздачу ўлётак у Наваполацку. У міліцыі на яго склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (частка 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), пасля чаго адпусцілі.

Гайдукоў правёў у зняволенні паўтара года — з лістапада 2012 года па май 2014-га. Паводле інфармацыі следства, ён быў затрыманы «ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы», і першапачаткова абвінавачваўся па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), пазней абвінавачанне было перакваліфікаванае. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд прызнаў Андрэя Гайдукова вінаватым па ч. 1 арт. 14 і арт. 356-1 Крымінальнага кодэкса (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930