Знайсці
24.11.2014 / 14:1939РусŁacБел

Адміністрацыя «Мінск-Арэны» патлумачыла, чаму забіралі ўкраінскія сцягі на канцэрце «Океана Ельзи»

Адміністрацыя «Мінск-Арэны» пракаментавала сітуацыю з канфіскацыяй ўкраінскіх сцягоў падчас канцэрта ўкраінскага рок-гурта «Океан Ельзи».

Юбілейны канцэрт прайшоў ўвечары 21 лістапада і супаў з угодкамі падзей на Майдане ў Кіеве, якія адзначаліся ва Украіне. Некаторыя прыхільнікі гурта неслі на канцэрт дзяржаўныя сцягі і іншую сімволіку Украіны, якую яшчэ на ўваходзе ў будынак забіралі байцы АМАПу. Інцыдэнты працягваліся і ў самой «Мінск-Арэне», куды некаторым гледачам удалося пранесці сцягі.

Намеснік генеральнага дырэктара спарткомплекса «Мінск-Арэна» Мікалай Сергіенка заявіў, што ў іх забаронена правядзенне мітынгаў ці маніфестацый: «Калі б у гледачоў былі сцягі іншых дзяржаваў, маглі б адбыцца розныя палітычныя акцыі». Але сцягі ахова прапаноўвала здаць у камеру захоўвання, кажа Сергіенка.

Высветлілася, што адміністрацыя «Мінск-Арэны» ўзгадняла з украінскім гуртом, каб яны «не спявалі пэўныя песні». І рабілася гэта, каб «не нагнятаць» сітуацыю ў зале, заявіў намеснік гендырэктара спарткомплекса.

Рашэнне не дапускаць з'яўлення сцягоў на «Мінск-Арэне» было прынята ўпраўленнем унутраных спраў Мінгарвыканкама.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930