Знайсці
24.11.2014 / 12:303РусŁacБел

Маразы ў найбліжэйшыя дні ўзмоцняцца

Маразы ў Беларусі ў бліжэйшыя дні ўзмоцняцца, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«У апошні тыдзень лістапада на тэрыторыі Беларусі будзе зімовы характар надвор'я», — адзначыў Дзмітрый Рабаў. У другой палове тыдня начныя маразы ўзмоцняцца, а сярэднясутачная тэмпература будзе ў асноўным на 3—7 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму.

Пры гэтым у большасці раёнаў захаваецца сухое і ціхае надвор'е,

толькі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны, дзе адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, магчымы ападкі.

У аўторак, 25 лістапада, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе чакаюцца снег і мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі з'явяцца слабыя туман і галалёд. У заходніх і цэнтральных раёнах на некаторых участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2—8 градусаў, па ўсходзе чакаецца 9—11 са знакам мінус, днём чакаецца ад 4 марозу да 1 градуса са знакам плюс.

У сераду ў некаторых раёнах прагназуецца невялікі мокры снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-9 градусаў, па ўсходзе - ад 10 да 12 градусаў марозу, днём прагназуецца ад 0 да мінус 7.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, на дарогах месцамі — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4—11 градусаў, пры праясненнях — да 13 градусаў марозу. Днём будзе мінус 1—8 градусаў.

У пятніцу і суботу ападкаў па-ранейшаму не прагназуецца, захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6—13 градусаў, пры праясненнях будзе да 15 градусаў марозу, днём — ад 2 да 9 градусаў ніжэй за нуль.

У нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовы снег, захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6-13 градусаў, пры праясненнях — да 15 градусаў марозу, удзень чакаецца ад 2 да 9 градусаў са знакам мінус. Крыху цяплей будзе па паўднёвым захадзе краіны, дзе ноччу чакаецца мінус 3—5 градусаў, у дзённыя гадзіны — каля нуля.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930