Знайсці
24.11.2014 / 11:387РусŁacБел

Міністр культуры Украіны: Настаў час уводзіць цэнзуру на крамлёўскую прапаганду

Пра гэта міністр культуры Яўген Нішчук заявіў у інтэрв'ю РБК-Украіна.

«Мне, шчыра кажучы, прад'яўлялі прэтэнзіі расійскія СМІ і некаторыя нашы, што мы ўводзім цэнзуру на мастацтва. Маўляў, гэта ж няправільны шлях.

Я адказваў неаднаразова, што насамрэч цэнзуру на мастацтва сапраўды нельга ўводзіць, але цэнзуру на прапаганду, крамлёўскую, у прыватнасці, нарэшце, настаў час увесці.

Яны (расіяне) негалосна гэтую цэнзуру праводзілі ўжо 23 гады. Тое, пра што я ўжо казаў: што забаранялася, каб украінскія акцёры гралі галоўныя ролі. Або пэўныя тэмы выбіраліся ды іншае. Нам час неяк абараняцца і ўводзіць свае правілы. Гэта сродак захавання сваёй культуры, сваіх каштоўнасцей.

Гэта не цэнзура, гэта проста абарона ад агрэсіі, культурнай агрэсіі.

На ўсходзе вось ідзе вайсковая агрэсія, а ёсць яшчэ ў цэлым у дачыненні да ўсёй Украіны інфармацыйная агрэсія, вайна практычна супраць Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930