Знайсці
24.11.2014 / 09:404РусŁacБел

У Гродне створаць філіял ПВТ у помніку архітэктуры

У сакавіку 2015 года плануецца распачаць будаўніцтва філіяла Парку высокіх тэхналогій на месцы былых будынкаў Гродзенскага пагранатрада, паведаміў БЕЛТА мэр Гродна Мечыслаў Гой.

Праект у стадыі распрацоўкі, яго завяршэнне прызначанее на сакавік 2015 года, пасля чаго пачнецца будаўніцтва. Філіял меркавана займе былыя будынкі пагранатраду, таксама з боку ўнутранага дворыку будзе збудаваны новы корпус. Будынак складу ў аварыйным стане плануецца знесці. Прадугледжваецца добраўпарадкаванне бліжэйшых тэрыторый, у іх ліку берагі Гараднічанкі.

 

Комплекс будынкаў пагранатраду — помнік архітэктуры. Будынкі ствараліся ў 1898–1913 гг у стылі эклектыкі. Ад пачатку і да 40-х гадоў там месціўся акружны шпіталь.

 

У ходзе рэканструкцыі аб’ём і канфігурацыя будынкаў не зменяцца. Цэглу пачысцяць, страчаныя элементы дэкору адновяць.

 

Агульная плошча будынкаў, што трапяць пад рэканструкцыю — 1800 м2. У двухпавярховым будынку казармы і ў санчастцы размесціцца бізнэс-інкубатар. Былы штаб стане адміністрацыйным будынкам з адукацыйным цэнтрам. Былы клуб стане каворкінгам. У новым будынку могуць размясціць кавярню, канферэнц-залы і залы для перамоў.

 

Аб адкрыцці філіялу ПВТ у Гродне паведамляў у жніўні кіраўнік вобласці Уладзімір Краўцоў. Тады меркавалася, што філіял з’явіцца да канца 2014 года.

Алесь Жарскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930