Знайсці
20.11.2014 / 14:2412РусŁacБел

Лукашэнка: Ініцыятарам санкцый з'яўляецца не Еўропа

Санкцыі з'яўляюцца анахранізмам, заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці завода швейцарскай кампаніі «Штадлер» 20 лістапада ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён).

На яго думку, ініцыятарам санкцый «з'яўляецца не Еўропа». «ЕС шмат ад гэтага цярпіць, але ён занадта залежны ад іншага цэнтра сіл», — мяркуе Лукашэнка. 

Ён таксама лічыць, што санкцыі не ўплываюць на адносіны Еўрасаюза, Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Расіі. «Мы на пачатку шляху па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. У эканоміцы мы пачалі супрацоўніцтва і будзем ісці ў гэтым жа кірунку далей», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Паводле слоў Лукашэнкі, многія еўрапейскія бізнесмены, у тым ліку і ўладальнік кампаніі «Штадлер» Петэр Шпулер, не падтрымліваюць санкцыі. «Ён (Шпулер) не падтрымлівае гэтыя санкцыі, таму што яны ідуць ва ўрон і еўрапейцам, і расіянам. Калі мы ў эканоміцы зрабілі першыя крокі, то і ў палітыцы пачалі пра гэта гаварыць, у тым ліку ў ЕС», — зазначыў кіраўнік дзяржавы. 

Ён нагадаў пра нядаўнюю заяву міністраў замежных спраў Германіі, Расіі і Беларусі. «Яны кажуць, што супрацоўніцтва — нармальны фармат, і кажуць гэта з падачы Германіі. Значыць, і ў палітыцы ёсць зрухі», — мяркуе Лукашэнка.

Што да сітуацыі ва Украіне, то, як мяркуе кіраўнік беларускай дзяржавы, бакі прыйдуць да міру, «як бы ні было цяжка».

На думку Лукашэнкі, «санкцыйны працэс рана ці позна закончыцца». «Якія б ні былі санкцыі, людзі па той бок і тут, на Усходзе, значна разумнейшыя за тых, хто прымаў гэтыя санкцыі. І яны знойдуць шляхі іх абходу і шляхі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах», — упэўнены ён.

Лукашэнка асабліва адзначыў ролю бізнесу ў гэтым працэсе. Бізнес, паводле яго слоў, «задушыць немагчыма».

«Сёння складана ізаляваць нават аднаго чалавека. А такія гіганцкія рэгіёны, як Усход, ЕАЭС, ЕС проста неразумна ізаляваць, таму што занадта цесныя сувязі, у тым ліку чалавечыя», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, надыдзе час, калі ўсе забудуць пра санкцыі. Але раней «іх пераадолеем з дапамогай такіх людзей, як Шпулер», мяркуе Лукашэнка. «Ніхто не прымусіць іх кінуць у бруд уласныя сродкі, якія яны ўклалі. У палітыкаў гэта не пройдзе. Проста не будзе палітыка, бізнесмены іх выкінуць на сметнік», — зазначыў ён. 

Лукашэнка ўпэўнены ў тым, што не варта драматызаваць сітуацыю з санкцыямі.

«Усё гэта ў Беларусі добра ведаюць. Перажыве і Расія, і ўсе мы разам», — рэзюмаваў ён.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера