Раскамнагляд прымусіў «Эхо Москвы» прыбраць аповед пра ўкраінскіх «кібаргаў»
У Расіі Раскамнагляд прымусіў «Эхо Москвы» зняць матэрыял аб абароне ўкраінскімі ваеннымі Данецкага аэрапорта.
Так, на месцы расшыфроўкі эфіру з фатографам Сяргеем Лойкам і журналістам Цімурам Алеўскім стаяць сканы «папярэджання» ад Раскамнагляда.
У дакументах тлумачыцца, што папярэджанне вынесена, паколькі «у дадзенай праграме ўтрымліваецца інфармацыя, якая апраўдвае практыку здзяйснення ваенных злачынстваў».
Пры гэтым рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў напісаў у сваім твітары, што будзе абскарджваць рашэнне ведамства ў судзе.
Як вядома, падчас эфіру Лойка і Алеўскі распавядалі пра ўкраінскіх вайскоўцаў, называючы іх героямі.
Вытрымкі з інтэрв'ю можна прачытаць тут.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна
 3
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 1
Адзін з кіраўнікоў БХД абвінаваціў Рымашэўскага ў фальсіфікацыі подпісаў на выбарах-2010. Той адказаў
 12
Арыштаваны расійскі намеснік міністра абароны валодае дваранскай сядзібай у Маскве. Чым яна адметная?
 1
Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера