Знайсці
31.10.2014 / 20:577РусŁacБел

Вайсковы бюджэт Польшчы ў 2015 годзе будзе рэкордным 

Згодна з праектам бюджэту, прынятым Камітэтам па абароне польскага парламента, войска краіны атрымае ў сваё распараджэнне 38,1 млрд злотых (каля $11,3 млрд), паведаміў сайт www.polska-zbrojna.pl.

Польскі F-16.

«Нашай мэтай было скласці такі бюджэт, які дазволіць падвысіць аперацыйныя здольнасці польскіх узброеных сіл і працягваць тэхнічную мадэрнізацыю ўзброеных сіл», — адзначыў намеснік міністра абароны краіны Мацей Янкоўскі.

Такім чынам, выдаткі Польшчы на абароны складуць 2,27% валавага ўнутранага прадукту і дасягнуць рэкорднага за пост-камуністычныя часы ўзроўню.

У сувязі з тым, што 5 млрд злотых з гэтай сумы будуць апошнім траншам за набытыя знішчальнікі F-16, у распараджэнні Мінабароны агулам застаюцца 33 млрд злотых у параўнанні з 32 мільярдамі ў мінулым годзе.

З гэтых сродкаў прыкладна чвэрць — 8,2 млрд злотых — выдаткоўваюцца на новую вайсковую тэхніку.

Дэпутаты ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» адзначылі, што ўзровень ваеннага бюджэту не адпавядае геапалітычнай сітуацыі, і прапаноўвалі падвысіць яго да 3% ВУП.

Беларускі ваенны бюджэт на гэты год складае каля $0,75 млрд.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера