Знайсці
31.10.2014 / 20:5211РусŁacБел

Прэзідэнт Буркіна Фасо сышоў у адстаўку пасля 27 гадоў кіравання

Прэзідэнт Буркіна Фасо Блэз Кампаарэ заявіў, што сыходзіць у адстаўку, а пасада кіраўніка дзяржавы з гэтага часу свабодная.

Кампаарэ, выступаючы па радыё, заявіў, што выбары будуць прызначаныя праз 90 дзён.

Аб адхіленні прэзідэнта ад улады ў пятніцу, абвясцілі вайскоўцы.

Зрынуты прэзідэнт Кампаарэ ў складзе ўброенай аўтакалоны накіроўваецца ў горад По на поўдні краіны.

Блэз Кампаарэ кіраваў Буркіна Фасо цягам 27 гадоў пасля захопу ўлады ў выніку ваеннага перавароту.

На гэтым тыдні Уагадугу і некаторыя іншыя гарады краіны ахапілі беспарадкі, выкліканыя намерам парламента прагаласаваць за прадастаўленне прэзідэнту права балатавацца на пяты тэрмін.

У ходзе беспарадкаў быў захоплены і падпалены будынак парламента, па сталіцы і некаторых іншых гарадах пракацілася хваля пагромаў і рабаванняў.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031