Знайсці
31.10.2014 / 18:482РусŁacБел

Сямашка: Любая валюта дэвальвуецца, нават самая моцная

«Не трэба палохаць людзей, што заўтра будзе дэвальвацыя», — заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 31 кастрычніка ў Мінску на пытанні журналістаў.

Паводле яго слоў, «любая валюта дэвальвуецца, нават самая моцная». У Беларусі, дадаў Сямашка, таксама ідзе дэвальвацыя, але «плаўная». «Паколькі мы — краіна з адкрытай эканомікай і для нас самае галоўнае экспарт. А галоўны сімвал для экспарцёраў — каб нацыянальная валюта крыху наперадзе асноўных валют дэвальвавалася», — патлумачыў першы віцэ-прэм'ер.

Сямашка нагадаў, што курс беларускага рубля прывязаны да кошыка з трох валют: «Мы ж фарміруем свой курс зыходзячы з адносін да долара, еўра і расійскага рубля».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930