Знайсці
31.10.2014 / 17:182РусŁacБел

Мінск абышоў Маскву і Кіеў па канцэнтрацыі працоўных вакансій

Доля вакансій, размешчаных у Мінску у трэцім квартале 2014 года, склала 73% ад агульнай колькасці вакансій на айчынным рынку працы. Аднак сталіца паступова губляе долю размешчаных вакансій адносна рэгіёнаў: за год доля вакансій, размешчаных у Мінску, паменшылася з 77% да 73%.

У суседніх сталіцах, Кіеве і Маскве, доля працоўных вакансій адносна рэгіёнаў выглядае не так пагрозліва: 43% і 27% адпаведна.

У Беларусі таксама назіраецца рост канкурэнцыі сярод суіскальнікаў: за мінулы год колькасць рэзюмэ вырасла на 47%. Сёння на адну вакансію прыпадае 4,2 суіскальніка, тады як год таму іх было толькі 2,5.

Узровень айчыннай канкурэнцыі адстае ад казахскага і ўкраінскага, дзе на адну вакансію прэтэндуюць 5 чалавек, але пераўзыходзіць расійскі, дзе да трэцяга кварталу колькасць суіскальнікаў апусцілася да 2,5.

Самыя запатрабаваныя ў краіне – спецыялісты ў сферы продажаў і інфармацыйных тэхналогій. Доля гэтых абласцей за мінулы год узрасла. Даволі неблагія перспектывы чакаюць занятых у рэстаранным і гатэльным бізнэсе, лагістыцы, працоўны персанал, будаўнікоў.

Фарыд Беррашэд

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930