Знайсці
31.10.2014 / 12:0560РусŁacБел

Парэчанкаў пра стральбу з кулямёта ў Данецку: Патроны былі халастымі

Расійскі акцёр Міхаіл Парэчанкаў распавёў, што кадры, на якіх ён страляе з кулямёта ў аэрапорце Данецка, былі пастановачнымі, а патроны халастымі.

У інтэрв'ю ТАСС ён выказаў здзіўленне тым, што «раздзімаюць так гэтую гісторыю».

Па словах Парэчанкава, у аэрапорце ідзе пастаянная стральба. Ён таксама патлумачыў, чаму на яго галаве апынулася каска з надпісам «Прэса». «Каску я надзеў проста дзеля маёй бяспекі. Іншай, акрамя як з гэтым надпісам, пад рукой не аказалася», — заўважыў ён.

Акцёр таксама пракаментаваў паведамленні аб тым, што ён нібыта цэліўся ў бок украінскіх сілавікоў. «Ні ў кога не страляў ні ў аэрапорце, ні яшчэ дзе б там ні было ў ходзе свайго знаходжання на тэрыторыі ДНР».

Між тым на фота ясна відаць, што патроны не халастыя, а бранябойна-запальныя. Учынак Парэчанкава выклікаў вялікае абурэнне ва Украіне, дзе ў выніку канфлікту загінула ўжо каля 4000 чалавек. Адзін з тэлеканалаў спыніў трансляцыю серыяла з яго ўдзелам. А міністр унутраных спраў заявіў, што па факце стральбы па ўкраінскіх вайскоўцах будзе распачатая крымінальная справа.

Апытанка

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930