Знайсці
28.10.2014 / 22:446РусŁacБел

Не хакеем адзіным: Аляксандр і Віктар Лукашэнкі правялі сустрэчу з наследным прынцам Абу-Дабі

Беларусь надае важнае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі і бачыць істотны патэнцыял для яго нарошчвання.

Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 28 кастрычніка Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам эмірата Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.

У час сустрэчы, якая доўжылася больш як дзве гадзіны, былі абмеркаваны як бягучыя праекты, так і акрэслены задачы на бліжэйшую перспектыву.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян далі даручэнні вызначыць 3-4 ключавыя праекты, рэалізацыя якіх дала б магчымасць вывесці адносіны паміж дзвюма краінамі на якасна новы ўзровень.

Бакі з задавальненнем адзначылі станоўчыя вынікі другога пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ.

ААЭ — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў ААЭ з'яўляюцца часткі для аўтамабіляў і трактароў, тытунёвыя вырабы, сінтэтычныя валокны, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі, калійныя ўгнаенні, падшыпнікі, прычэпы і паўпрычэпы. Па стане на 2013 год у Беларусі было зарэгістравана 14 арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу і прыцягнута інвестыцый з ААЭ на суму $54 млн.

Беларусь і ААЭ вызначае высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння. Пазіцыі дзвюх краін супадаюць па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, якія разглядаюцца ў ААН.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930