Знайсці
30.10.2014 / 00:2721РусŁacБел

Супрацоўнікі «Альфа-банка» адзеліся ў вышыванкі ФОТА

Адбылося гэта яшчэ ўлетку – за некалькі месяцаў да таго, як нацыянальны строй увайшоў у лік самых модных трэндаў нашай краіны.

Пра гэта паведамляе часопіс «Альфа Мир», карпаратыўнае выданне «Альфа-банка»(Беларусь), якi бясплатна раздаецца ў аддзяленнях банка.

Намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Альфа-Банк» Аляксей Загарын са сваімі чароўнымі калегамі.

Цэнтр свежага нумара выдання, які толькі што выйшаў з друку, – рэпартаж, які дапаможа нам на хвілінку вярнуцца з золкіх кастрычніцкіх дзён у спякотнае лета.

У ліпені, у купальскія дні, у Вязынцы пры падтрымцы «Альфа-банка» прайшоў кветкавы этнафестываль.

Як прызнаюцца супрацоўнікі банка, яны не чакалі такой колькасці гасцей. На свята сабралася каля 4 тысяч чалавек – дарослых і дзяцей.

Паглядзець у Вязынцы было на што: і дэфіле ў нацыянальных строях для дарослых і дзяцей, і майстар-класы фларыстаў, і літаратурныя чытанні, прымеркаваныя да дня нараджэння Янкі Купалы. А пры канцы свята ўдзельнікі сплялі і спусцілі на ваду найбольшы ў Беларусі купальскі вянок — дыяметрам аж чатыры метры.

Супрацоўнікі банка падчас дэфіле «Краса Купалля».

На свяце сплялі чатырохметровы купальскі вянок.

…і спусцілі на ваду.

Супрацоўнікі банка былі не толькі гаспадарамі свята – яны з прыемнасцю адзелі нацыянальныя строі і ўзялі ўдзел у конкурсах ды купальскіх абрадах.

«Беларуская культура каштоўная і самабытная сама па сабе, але не ў гэтым галоўная прычына нашай падтрымкі.

Мы адчуваем, што жыццё беларусаў прасякнутае нябачнымі сувязямі, якія знітоўваюць пакаленні, дынастыі і сем’і, — цытуе часопіс словы намесніка старшыні праўленна ЗАТ «Альфа-Банк» Аляксея Загарына.

— Купалле і спадчына Янкі Купалы — гэта не толькі нацыянальны скарб. Гэта тое, у чым сэрцы людзей адчуваюць глыбокі рэзананс і яднанне, гэтая духоўная энергія жывая і жыццяздольная. Столькі светлых твараў – дарослых і дзяцей – усмешак, радасці, добрасардэчнасці! Кожны, хто быў на свяце, змог пераканацца, што крыніца поўная чыстай вады».

Таксама ў свежым нумары часопіса — гутарка з спявачкай Алёнай Ланской.

Яна, аказваецца, у мінулым працавала ў адным з беларускіх банкаў і прызнаецца, што гэтая праца загартавала яе.

На іншых старонках каляровага глянцавага выдання – аповеды пра плюсы і мінусы адпачынку ў Італіі, пра сакрэты і магчымасці картак «Альфа-банка», пра тое, як ашчаджаць час і сілы з дапамогай мабільнага банкінгу.

У дадатак – добрыя гісторыі і «грашовыя» народныя прыкметы. Усё гэта ў часопісе «Альфа Мир» №3. Кожны можа атрымаць яго, калi наведае аддзяленне банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930